У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Гнаявоз.
Гнаявік чарнільны, гнаявік шэры, гнаявоз (Coprinus atramentarius) — грыб роду Coprinopsis сямейства Psathyrellaceae.
Шапачка 3-8 см у дыяметры, з пачатку яйкападобная, потым падобная да званочка, шэра-карычневая, у цэнтру больш цёмная, з дробнымі бурымі лускавінкамі. Мякаць белая, хутка цямнее, пасля паспявання расплываецца. Ножка 5-12×0,5-1,6 см, цыліндрычная, пустая, гладкавалакністая, з калцаватым паяском у ніжняй частцы (часам і без яго), белая. Капратрофны, гумусавы сапратроф.
Расце па ўсей Беларусі. Пашырны ў Еўразіі (краіны Заходняй Еўропы, Балтыі, Беларусь, еўрапейская частка Расіі, Украіна, Малдова, Закаўказзе, Урал, Казахстан і Сярэдняя Азія, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход), Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Геаграфічны элемент мультырэгіянальны. Тып арэалу касмапалітны[1]
Ядомы ў маладым стане, да пачарнення тканкі.
Гнаявоз мае арыгінальную ўласцівасць выклікаць атручванне тых, хто зпьянелы. Пры гэтым ён бясшкодны для цвярозых.
Зноскі